Get Mystery Box with random crypto!

У другой палове верасня мы з хлопцам такі паехалі на адныя вых | Будні актыўнай беларускі

У другой палове верасня мы з хлопцам такі паехалі на адныя выходныя з Мінску адпачыць. Бо энэргіі ў мяне ўжо больш не было і патрэбна было выключыцца хаця б на 2 дні.

Нейкім магічным чынам мы абралі кропкай для адпачынку Наваградак. Першая сталіца ВКЛ, фарны касцёл, парэшткі замку.

Я запомніла Наваградак як невялічкі ціхі горад, у якім у нядзелю мы пабачылі 40-50 чалавек, якія ішлі шэсцем з БЧБ і крычалі лозунгі. Яны мяне моцна ўзрушылі, натхнілі, прымусілі задумацца. Я шмат думала пра тое, якая гэта смеласць — гучна выказваць сваю пазіцыю супраць улады ў горадзе, дзе "усе адно аднаго ведаюць". І таму сёння я асабліва ўважліва і з хваляваннем чытала пра гэтых людзей. Пачытайце — гэта моцна!

https://news.tut.by/society/711832.html