Get Mystery Box with random crypto!

Лесавіца - у беларускім фальклоры гэта разнавіднасць лясных Ру | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Лесавіца - у беларускім фальклоры гэта разнавіднасць лясных Русалак, якія выглядаюць як звычайныя жанчыны з доўгімі распушчанымі валасамі, вочы ў іх чорнага колеру, зубы маленькія і вострыя, замест ног капыты, а скура зялёная, як лісце дрэў.

Лічыцца, што Лесавіцы гэта душы загубленых Лясуном дзяўчат, якія былі праклятыя бацькамі і згубіліся ў лесе. Як і ўсе русалкі, Лесавіцы любяць гойдацца на галінах дрэў на Русальным тыдні і завабліваць юнакоў у гушчар лесу.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі