Get Mystery Box with random crypto!

Памёр Міхаіл Гарбачоў. Захад любіць яго за завяршэнне “халодна | Belarus history

Памёр Міхаіл Гарбачоў.
Захад любіць яго за завяршэнне “халоднай вайны” і палітыку “галоснасці”, расейцы ненавідзяць яго, бо, маўляў, ён разваліў СССР.


Насамрэч, Міхаіл Сяргеевіч досыць супярэчлівая фігура: праводзіў палітыку дэмакратызацыі, але пры гэтым жорстка душыў апазіцыйныя, незалежніцкія праявы ў нацыянальных рэспубліках.

Міхаіл Гарбачоў быў тым, хто спрыяў палітычнай кар’еры Лукашэнкі, але ў 2020 годзе намякнуў, што таму было б правільна сысці з пасады прэзідэнта, каб не справакаваць грамадзянскую вайну.

Міхаіл Гарбачоў падтрымаў анексію Крыма 2014 года, назваўшы гэта “народным рашэннем”, але пры гэтым імавернае далучэнне Беларусі назваў непрымальным.

У 2020 годзе ён выказаўся з падтрымкай беларусаў, але пры гэтым сказаў, што ў пратэстах адчуваецца ўплыў з-за мяжы:

"Моя уважаемая республика и белорусы, которых я люблю. […] Молодцы белорусы. Теперь уже они характер имеют. Это очень хорошо. Я слежу внимательно".