Get Mystery Box with random crypto!

​​ «БЕЛАРУСЬ» ІСНАВАЛА ДА РАСЕІ Міф пра тое, што нібыта «рускі | Belarus history

​​ «БЕЛАРУСЬ» ІСНАВАЛА ДА РАСЕІ
Міф пра тое, што нібыта «рускія прыдумалі Беларусь»

«Расеяй» Масковія пачала называцца толькі з 1721 года па загаду цара Пётры І-га. З гэтага часу ўводзіцца ў шырокае карыстаньне і тэрмін «рускі», які ў пэўным кантэксьце (але не ў дзяржаўным) існаваў і раней, аднак маскоўскія цары мелі ардынскае паходжаньне і рускімі сябе не называлі (цар Іван ІV, напрыклад, лічыў сябе «нямецкага роду»).

Адносна назвы «Беларусь» Расея тут нічога не прыдумала. Усё існавала задоўга да «Расеі». «Беларуская мова» і пераклады зь беларускай мовы адзначаны ў Масковіі ўжо ў ХVII стагоддзі, тады, калі там спрэс беларуская мова называлася «ліцьвінскай», «літоўскай», «кнігі літоўскага друку», «літоўскае пісьмо» і г. д. Царызм імкнуўся перш за ўсё даць назову «Беларусь» сваё імпэрскае акупацыйнае тлумачэньне. І як мы ўбачым далей гістарычна ў гэтым моцна прайграў.

Якраз у гэты час (час пасьля падзелу Рэчы Паспалітай) заходнюю, з большага каталіцкую частку ВКЛ, у неафіцыйных дачыненьнях насельніцтва, шляхта сталі выразна вылучаць як «Літва». І зноў жа ўдакладняю, тут быў у аснове тэрытарыяльны тэрмін, назва заходняй часткі акупаванага ВКЛ, у адрозьненьне ад усходняй часткі (Беларусь). Гэта факт, пацьверджаны ў літаратуры і дакумантах (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, філаматы і інш.)

У беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя цяперашні чытач, адукаваны на савецка-маскоўскіх міфах, можа спаткаць для сябе нават зусім не зразумелыя рэчы, калі Дунін-Марцінкевіч, напрыклад, які падарожнічаў зь Менску ў Барысаў (у сваты езьдзіў), з захапленьнем пісаў, як ён, «жывучы сярод ліцьвінаў (гэта значыць, у Менску – З.П.) палюбіў беларусінаў» (гэта значыць барысаўскіх людзей). Па паняцьцях Марцінкевіча і ягонага асяроддзя, Менск – гэта Літва, а Барысаў – Беларусь. Але існаваў адзіны народ, адна мова, адна гісторыя.

Цікава, што царскі ўрад і імпэрскія ідэолагі чуйна ўлавілі новую нацыянальную тэндэнцыю, падставу для якой самы стварылі. У 1840 годзе рашэньнем расейскага Сената было забаронена ўжываць назоў «Беларусь». Гэты ж указ па духу сваім спрычыніўся і да забароны беларускай мовы. Але спыніць беларускае нацыянальнае разьвіцьцё царызму ўжо не ўдалося.

Зянон Пазьняк | Падпісацца