Get Mystery Box with random crypto!

19 ліпеня 1915 году нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грам | Belarus history

19 ліпеня 1915 году нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША.

Пасля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе Шукелойць працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. Арганізаваў у Ашмяне першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школаў на тэрыторыі былога Ашмянскага павету.

Падчас нацысцкай акупацыі Шукелойць працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы, затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музэю.

З 1944 году жыў у эміграцыі. Быў актыўным удзельнікам жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША.
Памёр 7 студзеня 2017 году.

*На фота: 29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Выступае Антон Шукелойць. 2010 год.