Get Mystery Box with random crypto!

У 1840 годзе ў справаводзтва Расейскай імпэрыі ўвайшоў тэрмін | Belarus history

У 1840 годзе ў справаводзтва Расейскай імпэрыі ўвайшоў тэрмін Паўночна-Заходні край. Яго выкарыстоўвалі ў дачыненьні да Віленскай, Горадзенскай, Ковенскай, Віцебскай, Менскай і Магілёўскай губэрняў.

Да 1840 году гэтыя губэрні падзяляліся на 2 групы:

заходнія ці беларускія (Менская, Віцебская, Магілёўская);
паўночна-заходнія ці літоўскія (Віленская, Горадзенская, Ковенская).

18 ліпеня 1840 году Мікалай І выдаў указ аб тым, каб літоўскія і беларускія губэрні «называлі ў далейшым кожную асобна». Аднак у справаводзтве гэтыя 6 губэрняў у далейшым называлі Паўночна-Заходнім краем у адрозьненьне ад Паўднёва-Заходняга краю — Кіеўскага генэрал-губэрнатарства.