Get Mystery Box with random crypto!

Дарэчы, звярнулі вы ўвагу на невялікі дом на плошчы Незалежнас | Belarus history

Дарэчы, звярнулі вы ўвагу на невялікі дом на плошчы Незалежнасці амаль у цэнтры фотаздымкаў з папярэдняга паста?

Гэта даходны дом Ядвігі Кастравіцкай.

Ядвіга Кастравіцкая гэта родная сястра Эдварда Вайніловіча, ініцыятара і спонсара будаўніцтва Чырвонага касцёлу. Ядвіга трымала па Менску некалькі даходных дамоў, а са сваіх прыбыткаў яна таксама моцна фінансава ўкладалася ў будаўніцтва Чырвонага касцёлу разам з братам.

Даходны дом Ядвігі Кастравіцкай на плошчы Незалежнасці знеслі ў 1964 годзе, каб не загарожваў помнік Леніну.