Get Mystery Box with random crypto!

Памёр стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год | Belarus history

Памёр стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман. Яму быў 101 год

Леанід Шварцман нарадзіўся 30 жніўня 1920 года ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, у сям'і размаўлялі на ідыш. Скончыў мастацкую школу ў Мінску.

Пасля вайны паступіў у ВГІК, працаваў на студыі «Саюзмультфільм». Многія мультфільмы, створаныя пры яго ўдзеле, сталі класічнымі. Сярод іх — «Снежная каралева», «Залатая Антылопа», «Кракадзіл Гена», «Кацяня па імеі Гаў», «38 папугаяў», «Пунсовая кветка».

Менавіта Леанід Шварцман стварыў вобраз Чабурашкі і іншых герояў мульціка, а таксама прамаляваў экстэр'еры ў ім.

Калі прыгледзецца, то дамкі ў «Кракадзіле Гене» нагадаюць Нямігу, Верхні горад і Ракаўскае прадмесце.