Get Mystery Box with random crypto!

15 чэрвеня 1936 года нарадзіўся Мікола Гіль (Мікалай Гілевіч), | Belarus history

15 чэрвеня 1936 года нарадзіўся Мікола Гіль (Мікалай Гілевіч), малодшы брат Ніла Гілевіча, Народнага паэта Беларусі.

Дзеля брата, які ўжо пачаў друкавацца пад прозвішчам Гілевіч, узяў сабе псеўданім Гіль. Аўтар аповесцяў і апавяданняў, пісаў таксама дзіцячую прозу.

Мікола Гіль асноўную частку кар'еры прысвяціў часопісу "Літаратура і мастацтва", і нават быў яго галоўным рэдактарам на працягу 7 год (з 1990 па 1997 год).

Менавіта Мікола Гіль у 1988 годзе апублікаваў у "ЛіМ" той самы гістарычнай важнасці артыкул Зянона Пазняка аб Курапатах "Курапаты — дарога смерці". Супала так, што ў той час галоўны рэдактар Вырцінскі быў у камандзіроўцы, і рашэнне прымаў намеснік галоўнага рэдактара Гіль.

Перакладаў на беларускую мову літоўскіх, венгерскіх і шведскіх пісьменнікаў. Пераклаў з расейскай мовы творы Светланы Алексіевіч "Зачараваныя смерцю" і "Чарнобыльская малітва".

Памёр 14 сакавіка 2022 года ва ўзросце 85 гадоў.