Get Mystery Box with random crypto!

5 нечаканых фактаў пра Гародню Мне здаецца, што па гарадзенс | Belarus history

5 нечаканых фактаў пра Гародню

Мне здаецца, што па гарадзенскіх хіпі можна напісаць цудоўны матэрыял, але пакуль абыдземся фактам. Аднойчы 1 хіпі па Гародні расклеіў аб’яву “Страчана каханне. Просьба да таго, хто знайшоў, патэлефанаваць па дадзеным тэлефоне”. І што вы думаеце? Ніхто не зразумеў пасыл, таму хлопца зачынілі ў псіхіятрычным шпіталі.
.
Гродзенскі заапарк – любімае месца дзяцей. Як па мне, хай лепш жывёліна жыве ў дзікай прыродзе, акрамя выпадкаў, калі яна пакалечана. Заапарк у Гродна – самы стары заапарк у Беларусі. Тут жылі раней 2 слана. Сланіху клікалі Машка. Яе прывезлі з В’етнама, таму хадзілі чуткі, што яна пераносіла скрыні са зброяй для в’етнамскіх партызан… Слана клікалі Суррак. На Нямеччыне ў яго апекуном быў мужчына. Калі жывёлу прывезлі ў Гародню, то ён падпускаў да сябе толькі жанчын. Мужчын лічыў здраднікамі праз былы вопыт.
.
У Гародні было і ёсць шмат рок-гуртоў. І першы рок-канцэрт адбыўся тут у нейкай школе у 1964 годзе. Доўга ён не працягнуўся, бо музыкаў выгналі. Пазней яны хадзілі на праслухоўванні і казалі: “Зараз прагучыць песня партовых рабочых Амерыкі”. Рок жыў і будзе жыць, таму потым нейкія хлопцы пайшлі на пляж. Залезлі ў будынак, дзе сядзяць выратаўнікі і на ўсю моц заігралі рок. Усіх здзівілі не гукі, а тое, што музыкі былі ў плаўках і з гальштукамі.

Вольф Месінг прыязджаў у Гародню. Нават паспеў пасядзець у мясцовай турме. Спачатку людзі не верылі ў яго здольнасці, таму казалі: “Калі ты такі ўсемагутны, то выйдзі сам з турмы”. І Вольф Месінг не доўга думаючы, загіпнатызаваў усіх вартаўнікоў так, што яны яму самі дзверы яшчэ адчынялі.
.
Рэклама ў Гародні – цікава. А куды цікавей прыхаваная рэклама. У міжваенны перыяд людзі набывалі радыёпрыёмнікі ставілі іх на ўваходзе ў краму + уключалі на ўсю моц. І так дзівакі збіраліся каля гандлёвых кропак. Пакуль слухалі радыё, то прыглядаліся – што купіць бы? (нават не задумваліся ці патрэбна ім дадзеная рэч)

by @hosciechka