Get Mystery Box with random crypto!

Самую старую кнігу Беларусі (Тураўскае Евангелле) некалі знайш | Belarus history

Самую старую кнігу Беларусі (Тураўскае Евангелле) некалі знайшлі ў скрыні з-пад вугалю.

Тураўскае Евангелле - самая найстаражытная на сёння кніга Беларусі. 11 стагоддзе!
Але ад яе засталося толькі 10 аркушаў (старонкі Евангелля ад Іаана). Таму часам гэты помнік называюць "тураўскія лісткі". Яны былі адшуканыя ў 1865 годзе ў Тураве у скрыні з-пад вугалю.
Цяпер помнік зберагаецца ў Літве.
У Беларусі выдадзена факсімільнае выданне.