Get Mystery Box with random crypto!

Літоўскі дэпутат адказаў на ініцыятыву адмяніць пастанову аб п | Belarus history

Літоўскі дэпутат адказаў на ініцыятыву адмяніць пастанову аб прызнанні СССР незалежнасці Літвы

«Калі Расія адкліча сваё прызнанне незалежнасці Літвы ў 1991 годзе, Літва адкліча Палянаўскую ўгоду 1634 года і запатрабуе, каб Пуцін пакарыўся ўладзе Уладзіслава IV і вярнуў усе акупаваныя тэрыторыі Вялікаму княству. Смаленск — гэта Літва!» — напісаў дэпутат Матас Малдэйкіс.

Паводле Палянаўскай угоды 1634 года, Смаленск з Смаленшчынай, гарады Рослаўль, Белая, Трубчэўск, Невель, Себеж, Старадуб прызнаваліся за Вялікім княствам Літоўскім, але Вялікі князь Уладзіслаў за грошы зракаўся тытулу маскоўскага цара, які ў яго быў з часоў так званага «смутного времени».