Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, | Belarus history

Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, у Драгічыне Брэсцкай вобласці пайшлі адваротным шляхам да Северо-Западного края. На грамадскае абмеркаванне райвыканкамам вынесена пытанне надання новым вуліцам наступных назваў:
«вулiца Маскоўская» («улица Московская»);
«вулiца Пятра Баграціёна» («улица Петра Багратиона»);
«вулiца Івана Айвазоўскага» («улица Ивана Айвазовского»);
«вулiца Георгія Жукава» («улица Георгия Жукова»).
Ніхто з іх з Драгічынам не звязаны, а да Масквы ўвогуле 1000 км. Для паўнаты ашчушчэній бракуе хіба што вуліцы Мураўёва ды якой Серпухаўскай ці Каломенскай.

У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадской тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Дасылаць свае асобныя звароты таксама можна па электронным адрасе drgrik@brest.by, альбо па фізічным адрасе па спасылцы, альбо праз форму электронных зваротаў на сайце.

#тапаніміка #русіфікацыя #Драгічын
https://petitions.by/petitions/5007