«Вынікі працы літоўскіх батальёнаў у Беларусі». Пад такой назв | Belarus history
«Вынікі працы літоўскіх батальёнаў у Беларусі». Пад такой назвай «СБ» апублікавала фатаграфію яўрэек, забітых немцамі ва Украіне
На сайце «СБ. Беларусь сегодня» з'явіўся артыкул пад загалоўкам «Марзалюк: Крывавае бязмежжа літоўскіх карнікаў шакавала нават немцаў».
Гісторык Аляксандр Фрыдман звярнуў увагу на фота ў артыкуле.
«Подпіс пад фота — адкрыты падлог! На гэтым фота з калекцыі United States Holocaust Memorial Museum у Вашынгтоне і намаляваныя не літоўскія, а нямецкія паліцэйскія, якія забіваюць яўрэйскіх жанчын; справа адбываецца не ў Беларусі, а ў Мізачы (Ровенская вобласць) у кастрычніку 1942 года», — піша гісторык.