Get Mystery Box with random crypto!

Сёння Украіна адзначае Дзень Незалежнасці! Форум Дэмакратычны | Belarusforum.org

Сёння Украіна адзначае Дзень Незалежнасці!

Форум Дэмакратычных Сіл Беларусі выказвае глыбокую і шчырую ўдзячнасць народу Украіны за іх самаадданую барацьбу з агрэсарам і нашым агульным ворагам - Расіяй!

Сёння гэты вялікі дзень для нашых братоў не можа быць сапраўдным святам, бо па іх зямлі маршыруюць фашысты 21-га стагоддзя і грымяць гарматы захопнікаў. Але мы верым, што хутка наступіць тое імгненне, тая гадзіна, калі Украіна стане сапраўды свабоднай, верне ўсе свае тэрыторыі, яе смелы і ганарлівы народ пачне аднаўляць свае гарады, а яго дзеці апынуцца ў бяспецы разам са сваімі сем'ямі!

Для многіх народаў свету ўкраінцы сталі прыкладам сілы духу, веры ў свабоду і справядлівасць, мужнасці і любові да сваёй Радзімы. І многія беларусы ганарацца тым, што атрымалі права плячо ў плячо змагацца за незалежнасць разам са сваімі сапраўднымі братамі супраць ваеннай агрэсіі.

Украіна будзе свабоднай і вораг будзе зрынуты ! З Днём Незалежнасці, украінцы! Слава Украіне!

ілюстрацыя - @muzheva_art (INSTAGRAM)