Get Mystery Box with random crypto!

Анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs | BelarusDocs

Анлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs абвяшчае пра пачатак прыёму заявак у праграму 2021 года.

Да разгляду будуць прымацца фільмы, якія адпавядаюць усім наступным крытэрам:

— Фільмы беларускіх рэжысёраў;
— Любой працягласці (ад кароткаметражных да поўнаметражных);
— Завершаныя не пазней за 2019 год;
— Фільмы, якія распавядаюць пра Беларусь і беларусаў

Заяўкі прымаюцца на адрас belarusdocs@gmail.com. У лісце чакаем ад вас спасылку на прагляд фільма ў інтэрнэце, кароткае апісанне фільма, кароткую біяграфію рэжысёра і кантакт для сувязі.

Дэдлайн прыёму заявак — 20 студзеня.
Правядзенне фестывалю плануецца на канец лютага — пачатак сакавіка.

Асаблівая патрэба ў кароткаментажных фільмах да 26 хвілін.

BelarusDocs — гэта анлайн-фестываль актуальнага беларускага дакументальнага кіно. Праводзіцца з 2016 года. Сайт фестывалю — belarusdocs.com.