Get Mystery Box with random crypto!

Сёння на Фестывалі беларускага кіно распачынаецца паказ фільма | BelarusDocs

Сёння на Фестывалі беларускага кіно распачынаецца паказ фільмаў, якія былі адабраны для ўдзелу ў Нацыянальным конкурсе кінафестываля "Лістапад", правядзенне якога ў гэтым годзе было адменена.

У 18:00 Вашай увазе фільмы, знятыя на Студыі "Летапіс":
"Усе мерапрыемствы - згодна з планам" (2019; рэж. Алесь Лапо)
Малады дырэктар вясковага дома культуры Дзяніс Дашкевіч вырашае укараніць новы напрамак у працу культурнага цэнтра - адкрыць кампутарны клас для сталых людзей. Але ў рэальнасці гэтая ідэя сустракае шмат цяжкасцяў ...
Удзел у фестывалях:
2020 - Артдокфэст (Расія-Латвія)
2020 - Паўночнае ззянне (Беларусь)
2020 - Нефільтраванае кіно (Беларусь) - Гран-Пры

"Невядомы рай" (2020; рэж. Дар'я Юркевіч)
Юля, Алеся і Оля – тры сястры. Яны выраслі ў поўнай гармоніі з навакольным асяроддзем, іх сям'я працягвае тут жыць, займаючыся натуральнай гаспадаркай. Дар'я Юркевіч чуйна і тонка фіксуе іх натуральнае існаванне... у "раі", што недалёка ад Чарнобыльскай Зоны адчужэння.
Удзел у фестывалях:
2020 - Visions du Réel (Швейцарыя)
2020 - IsReal (Італія)
2020 - Паўночнае ззянне (Беларусь)

У 20:00 - эксперыментальны аўтабіяграфічны даку-хорар Мікіты Лаўрэцкага - "Мікіта Лаўрэцкі" (2019)
Кругазварот штодзённага гвалту, запал да мастацтва і экзістэнцыйная трывога фіксуюцца ў даку-хорары Мікіты Лаўрэцкага, названым яго ўласным іменем і агрэсіўна змантаваным з лоўфай-відэа, дзе герой-аўтар паўстае ва ўзросце ад 0 да 16 гадоў.
Удзел у фестывалях:
2020 - Артдокфэст (Расія-Латвія)

Паказы пройдуць у Silver Screen (ГЦ Galileo). Квіткі на паказы можна замовіць тут: 18:00 і 20:00