Get Mystery Box with random crypto!

Адпусьціце мяне, Курапаты, нават з куляю ў галаве, да дзяцей | ‡ 𝐁𝐀𝐒𝐄𝐃.𝐁𝐘 ‡

Адпусьціце мяне, Курапаты,
нават з куляю ў галаве,
да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там Бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой?
Абрыдлі сосны,
нават камень ня ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой —
плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусьціце мяне да хаты.
Як жа так — прапусьціць сяўбу?
Я ж да сьмертухны быў аратым,
я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю, і —
дадому, у Журавы!
Зайду ў двор,
абдыму матулю,
пацалую,нібы жывы.

Анатоль Сыс