Get Mystery Box with random crypto!

З Новым годам і Калядамі! Вось і мінуў год. Праект BIEŁARUSKI | BIEŁARUSKI ŠAŁ

З Новым годам і Калядамі!

Вось і мінуў год. Праект BIEŁARUSKI ŠAŁ існуе амаль палову. Дзякуй, што былі ўвесь час побач.

Гэты год для мяне, як чалавека, поўны разьвіцьця й узмацненьня, асабліва другая палова. Калі хочаце нешта стварыць — стварайце й не аглядвайцеся. Калі нешта перашкаджае — пазбаўцеся гэтага.

Зыркім агнём гарыць прага да беларускай мовы ў маім сэрцы. Калі ласка, не пакідайце ж яе, каб не ўмерлі!

Абяцаю ў налецьці больш разнастайнага кантэнту па-беларуску, больш мілагучнага.

Хай акрыяе ж беларуская нацыя й адбудзецца росквіт беларускай мовы!

Жыве Беларусь і ейны Беларускі шал!

Хай шчасьціць!