Get Mystery Box with random crypto!

​#dissidentby 30 содняў запар у карцары знаходзіцца Мікіта | АЧК-Беларусь

​#dissidentby
30 содняў запар у карцары знаходзіцца Мікіта Емяльянаў!

122 содняў карцара
атрымаў Мікіта Емяльянаў з пачатку 2022 года. На чарговыя 10 содняў с 24 траўня Мікіта застанецца ў карцары за адмову прыбраць дворык за іншымі асуджанымі.

Адсутнасць пасцельных рэчаў, штодзенных прагулак і фізічных практыкаванняў - парушае пункты 10, 19, 21, 31 і 32 Мінімальных стандартных правілаў абыходжання са зняволенымі, прынятых на першым Кангрэсе ААН у Жэневе.
Змяшчэнне ў карцар больш, чым на 10 содняў - парушае арт. 33 Закону пра парадак і ўмовы ўтрымання асобаў пад вартай.
Свядомае прынясенне зняволенаму фізічных і маральных пакутаў праз рэпрэсіі - парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў і інш. жорсткіх, бесчалавечных і прыніжаючых чалавечы гонар дзеянняў, парушэнне арт.7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, парушэнне ч.2 арт.35 Канстытуцыі РБ, ч.3 арт. 2 УВК РБ.

Хто павінен несці персанальную адказнасць за злачынствы ў адносінах да Мікіты Емяльянава?
- суддзя Аляксандр Анатольевіч Якунчыхін, які вынес злачынны прысуд;
- пракурор Максім Юр'евіч Сеніў;
- начальнік ДВП па Магілеўскай вобласці Таўкачоў Юрый Уладзіміравіч, які намерана не заўважае парушэнне правоў Емяльнава;
- начальнік турмы №4 у Магілеве Аляксандр Лауэр;
- суддзя Аксана Яўгеньеўна Ратнікава, якая вынесла злачынны прысуд у турме і пракурор;
- усе следчыя па двух крымінальных справах, а таксама ўсе, хто меў дачыненне да палітычнай справы Мікіты Емяльянава (імёны і прозвішчы зафіксаваны ў суадносных дакументах).