Get Mystery Box with random crypto!

У Мікіты Емяльянава пагаршаецца здароўе ў ШІЗА Мікіта расказа | АЧК-Беларусь

У Мікіты Емяльянава пагаршаецца здароўе ў ШІЗА

Мікіта расказаў у лістах, што выйшаў з карцара напрыканцы красавіка і ў яго пачалі балець суставы так, што не мог устаць з ложка. Турэмшчыкі зьдзекваліся з гэтага, казалі, што сімулюе і трэба памяняць камеру (маўляў, адправіць у карцар). Давалі толькі таблеткі Ібупрафена. Медычную бандэроль, якую даслалі родныя, Мікіту не аддалі. З 4 траўня анархіст зноў адправіўся ў карцар за адмову прыбіраць дворык. Да гэтага стараўся прачытаць як мага больш кніг і наесціся прысмакаў з пасылкі, якую яму адпраўлялі яшчэ ў лютым. Наконт шпацырнага дворыка напісаў скаргу ў пракуратуру, але адказ не атрымаў.

Лісты атрымлівае толькі ад сям’і, і тыя ня ўсе. Затое атрымаў грашовыя пералікі ад неабыякавых беларусаў . Перадае прывітаньні ўсім сябрам, таварышам, салідарным людзям!