Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. Толькі тыдзень та | АЧК-Беларусь

Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. Толькі тыдзень таму ён выйшаў адтуль пасля 46 сутак

Сёння стала вядома, што палітзняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы зноў змясціла ў карцар на 10 сутак. Прычына спагнання пакуль невядомая. Тыдзень таму ён выйшаў з карцару пасля 46 сутак запар. Вядома, што раней, калі вязню падчас прагулкі загадвалі прыбіраць дворык, то кожны раз Мікіта адмаўляўся, за што на яго склалі некалькі рапартаў, якія становяцца падставай для вынясення спагнанняў.

Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 213 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.

Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролькамі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.

Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А