Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Дзмітрый Дубоўскі, асуджаны да 18 гадоў калоніі, д | АЧК-Беларусь

Палітвязень Дзмітрый Дубоўскі, асуджаны да 18 гадоў калоніі, даслаў на волю верш

Актывіст анархічнага руху Дзмітрый Дубоўскі даслаў з-за кратаў ліст датаваны 18 красавіка, у якім падзяліўся сваім вершам:

«Чтоб горечь, сопрев у глаз,
Как плесень на дне колодца
Не раз учила бы нас:
мечтать, пламенеть, бороться!

Чтоб в этих сырых стенах
где нам обломали крылья
Не свыклись мы, простонав,
с инерцией бессилья!

Чтоб в бездне тюремных лет
сквозь весь одиночный ужас
Мы не позабыли свет
Созвездий, соцветий, содружеств.

Чтоб в некий весенний день
возможного всё же возврата
Нас вдруг не убила сирень
струёй своего аромата».

Нагадаем, анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Днямі Вярхоўны суд пакінаў прысуды палітвязням без зменаў. Падчас спаткання з сястрой у снежні Дмітрый распавёў пра катаванні, якія ўжываліся да хлопцаў.

«Открытки с птицами, зверями, природой часто пересматриваю и после во снах гуляю по лесам и горам», — піша палітвязень у лісце.

Дасылайце палітвязню паштоўкі з жывёламі і прыродай па адрасе: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму

Анархіст Дзмітрый Дубоўскі: «Працягваю верыць, што ўсё гэта ненадоўга»