Get Mystery Box with random crypto!

Мы атрымалі ад Міколы такое паведамленне. Яно не новае, але ва | АЧК-Беларусь

Мы атрымалі ад Міколы такое паведамленне. Яно не новае, але важнае. Якая цяпер абстаноўка ў калоніях і турмах, мы не ведаем. 


Мікола многія гады адкрыта асуджаў імперскія настроі Расіі і падтрымліваў сваіх таварышаў ва Украіне. Просім падтрымаць яго лістом (лепш замоўленым), паштоўкай, тэлеграмай, добрым словам і распаўсюдам інфармацыі. Нягледзячы на цяжкі час, мы мусім памятаць пра нашых сяброў у засценках.



"На наступны дзень пасля прыбыцця ў ПК мяне першага з усяго этапу ў 12 чалавек паставілі на дзяжурства прыбіраць спальню. Пасля прыйшоў опер правяраць маю прыборку і, вядома, знайшоў, што яна была праведзена “няякасна”. За гэта мяне пазбавілі доўгага спаткання.

На наступны дзень, калі размяркоўвалі прыборкі ў атрадзе, мне “выпадкова” выпалі рукамыйнікі. Я адмовіўся, на тое былі свае прычыны. Мне далі 5 дзён ШІЗА.

У ізалятары далі яшчэ два парушэнні: за першае пазбавілі перадачы, за другое - далі прафілактычную гутарку.

У працэсе, пакуль сядзеў у ШІЗА, прыходзіў аператыўнік і прынёс 6 актаў пра выняцце: чатыры лісты дасланыя мне і два ад мяне. Прычына - ліст напісаны “з ужываннем умоўных абазначэнняў”, што б гэта ні значыла… Мне не патлумачылі, што можна пісаць, што нельга. Адзінае, што я зразумеў, што нельга смайлікі!

Таксама, седзячы ў ШІЗА, я атрымаў адзнаку як асоба, якая злосна парушае ўсталяваны парадак адбыцця пакарання. Ці, як гавораць арыштанты, проста “злоснік” з усімі выцякальнымі (атаварку толькі на 2 базавыя велічыні).

Цяпер я ў парадку, але, вядома, гэта ненадоўна.

Як і чакалася, ціск ідзе па нарастальнай. За 10 дзён тут я яшчэ не атрымаў ніводнага ліста, толькі пастаянныя прычэпкі да дробязяў і чаканне ШІЗА. Яшчэ ёсць інфармацыя, што рыхтуецца пэўны непрыемны ўчынак з боку іншых асуджаных, з падачы адміністрацыі, зразумела. Але мяне гэта мала пужае, бо я ведаў, куды еду.

Дзякуй усім, хто пра мяне думае і перажывае!

Адрас для лістоў:
213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, ПК № 9 (каранцін)
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Не імперыалісцкай агрэсіі Пуціна!