Get Mystery Box with random crypto!

У Варшаве адкрылася выстава-калабарацыя падпольных мастакоў Бе | АЧК-Беларусь

У Варшаве адкрылася выстава-калабарацыя падпольных мастакоў Беларусі і Расіі. На ёй прадстаўленыя карціны, дзіджытал і арт-аб'екты ад беларускіх мастакоў Lioks Harotny, Уладзік Бохан, Niemastak, Photonegativki, Karikaturama, Atmografika, Poliakowa, Daria M.

Сярод іншых — партрэты палітзняволеных анархістаў Міколы Дзядка, Аляксандра Бялова, Яўгена Рубашкі і Арцёма Салаўя.

"Размешчаныя партрэты ў клетцы — мае чацвёра таварышаў-анархістаў. Гэтай працай я хацеў прыцягнуць увагу да таго, што анархісты цяпер сядзяць у турмах. І калі кейс Міколы Дзядка дастаткова вядомы, то пра кейс трох хлопцаў мала хто ведае.

Падчас мерапрыемства я распавядаў прысутным пра палітвязняў. З Сашам некаторый час я працаваў у дабрачынным праекце "КаліЛаска" і бачыў, як чалавек мог начамі не спаць, дзеля таго, каб дапамагаць людзям, што жывуць у нястачы. Жэня ў 2017 годзе з'ехаў у Галандыю працаваць, атрымліваў IT-шную зарплату, усё было добра, але ён не мог заставацца ўбаку і ў 2020 годзе вярнуўся на радзіму.