Get Mystery Box with random crypto!

Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Но | Беларусь головного мозга

Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Новая Беларусь

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.

Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.

Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Нагадаем, што ўся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!

Святлана Ціханоўская: «Нашая салідарнасць – гэта тая каштоўнасць, якую мы захоўваем у сабе, не гледзячы на намаганні рэжыму аддаліць нас адно ад аднаго. І вельмі важна, каб такія мерапрыемствы, як канферэнцыя «Новая Беларусь» працягвалі заставацца пляцоўкамі для камунікацыі, якія нас аб’ядноўваць. Я спадзяюся, што падчас івэнту мы не толькі адрэфлексуем мінулыя выклікі і памылкі, але і адшукаем у дыскусіях супольнае разуменне таго, у якім кірунку працаваць беларускай дэмакратычнай супольнасці».