Get Mystery Box with random crypto!

Рэйкаваму партызану Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай | Беларусь головного мозга

Рэйкаваму партызану Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай крымінальнай справе

У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну – паведамляе «Вясна». Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі. Палітвязень абскардзіў рашэнне суда, ягоную апеляцыю разглянуць у Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня.

#ХроникаРепрессийБГМ