Get Mystery Box with random crypto!

«Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму»: Свя | Беларусь головного мозга

«Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму»: Святлана Ціханоўская – на канферэнцыі «Luxembourg Solutions»

Беларуская лідарка выступіла з прамовай на адкрыцці канферэнцыі «Luxembourg Solutions», падчас якой звярнула ўвагу на праблемы мабільнасці беларусаў і беларусак унутры краіны. Ціханоўская адзначыла: менавіта рэжым зацікаўлены ў тым, каб адрэзаць людзей ад свету.

«Беларусь ператварылася ў адну вялікую турму, дзе ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Атрымаць візу складана, а шмат для каго – немагчыма. Віза ў нашым выпадку – гэта не раскоша, а гарантыя бяспекі. Калі КДБ грукаецца ў дзверы, віза – адзіны шанец унікнуць турмы».

«Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму. Яны – першыя іх ахвяры. Трэба максімальна заахвочваць мабільнасць беларусаў. Нельга дапусціць стварэння новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Менавіта рэжым зацікаўлены ў ізаляцыі людзей».

«Легалізацыя беларусаў за мяжой не павінна быць выпрабаваннем, як гэта адбываецца цяпер. Усю бюракратыю трэба адкінуць, калі ад гэтага залежыць жыццё чалавека».

Асобна Святлана Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, а менавіта:

Прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты сапраўднымі;
Не патрабаваць дакументы, якія могуць быць выдадзеныя толькі ў Беларусі;
Выдаваць праязныя дакументы замежніка;
Падтрымаць праект новага беларускага пашпарту;
Спрыяць развіццю беларускага бізнесу ў выгнанні;
Садзейнічаць захаванню беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.