Get Mystery Box with random crypto!

14 жніўня 2022 у Варшаве адбудзецца першы футбольны Турнір бел | Варшава: акцыі і падзеі ад АК і ОМ

14 жніўня 2022 у Варшаве адбудзецца першы футбольны Турнір беларускіх аматарскіх каманд Польшчы ў знак салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Івуліным. Турнір адбудзецца на футбольным полі ад "URSYNOWSKIE CENTRUM SPORTU I REKREACJI" тыпу “Orlik” па адрэсе ul. Przy Bażantarni 3, Варшава (памер поля 26m x 56m, пакрыццё сынтэтычная трава, брамы 5m x 2m)

У турніры плануецца ўдзел 8-10 каманд.

Заяўкі на Турнір можна падаць па спасылцы [https://forms.gle/b6ERo4HyrPwrnUUL8](https://forms.gle/b6ERo4HyrPwrnUUL8?fbclid=IwAR3RDHkYH0DFMvuXqpyqMlYeCqnjOBcj9_tE89cP8gYPmhXPPQijeJMwVqQ) (там жа можна знайсці і правілы Турніра)

Пераможцы і ўдзельнікі атрымаюць памятныя сувеніры і прызы ад Беларускага Дома.

Праграма турніру:

Нядзеля, 14 жніўня 2022 г.

10:00 - 15:40 - групавы этап

15:40 - 18:00 - паўфіналы/матч за 3-я месца і фінал

18:00 - заканчэнне Турніру, узнагароджанне.