Get Mystery Box with random crypto!

Аўдыякнігу «Сядзіба» Алеся Аркуша цяпер можа бясплатна паслуха | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыякнігу «Сядзіба» Алеся Аркуша цяпер можа бясплатна паслухаць на Камунікаце!

«Сядзіба» — чацверты раман Алеся Аркуша. Нічога не знікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні. Мэтафізычнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.

Аўдыякніга выйшла ў чэрвені, але паслухаць яе можна было толькі праз CD-дыскі. На мінулым тыдні кнігу выклалі ў свабодны доступ. Цяпер кожны можа на сайце Камунікат яе спампаваць і паслухаць. Вось спасылка.

Чытае Віктар Сямашка. Апрацоўка і музыка - Лукаш Стэпанюк.