Get Mystery Box with random crypto!

Мы распачалі размяшчэнне беларускіх аўдыякніг на выдатнай укра | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Мы распачалі размяшчэнне беларускіх аўдыякніг на выдатнай украінскай платформе Megogo! Але ёсць нюанс…

Megogo - украінскі інтэрнэт-сэрвіс для прагляду тэлебачання, фільмаў, аўдыякніг і падкастаў. Ужо можна паслухаць 20 беларускіх аўдыякніг праз мабільнае прыкладанне. Слухаць кнігі праз сайт на дадзены момант немагчыма.

З зразумелых прычынаў Megogo зачыніла доступ да аўдыякніг з тэрыторыі Беларусі і Расіі. Але кнігі могуць набыць і паслухаць усе ахвотныя з любой іншай краіны. Няхай вайна хутка скончыцца перамогай Украіны. А ў Беларусі адбудуцца перамены да лепшага. І тады беларускія аўдыякнігі з ўкраінскай пляцоўкі стануць даступнымі ў Беларусі.

Калі спадарства жыве за межамі Беларусі і мае жаданне і падтрымаць ўкраінскую кампанію, і развіваць беларускую культуру - набывайце і слухайце кнігі праз Megogo! А для слухачоў з Беларусі аўдыякнігі па-ранейшаму можна набыць на платформах Kobo і Audiobooks.com

Спіс кніг, даступных на Megogo, можна паглядзець на нашым сайце альбо праз пошук і фільтры ў прыкладанні Megogo.

Як шукаць кнігі ў прыкладанні праз рускі інтэрфейс:
"Поиск Фильтры Аудиодорожки Белорусский Показать результат Аудио"