Get Mystery Box with random crypto!

Аўдыякніга Максіма Жбанкова «SloMo: Хатняя крытыка культурнага | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыякніга Максіма Жбанкова «SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну» зноў у крамах!

Упершыню аўдыякніга выйшла ў кастрычніку 2021 на пляцоўцы ЛитРес, выдана выдавецтвам Янушкевіч. Калі пачалася вайна выдавецтва выдаліла кнігу з ЛитРес. А потым яшчэ і «Кнігаўка» здарылася... Але цяпер кніга зноў даступная ў інтэрнэт крамах! Дарэчы, калі мы не памыляемся, то гэтая кніга з'яўляецца' першай беларускамоўнай (50 на 50) аўдыякнігай на буйной пляцоўцы аўдыякніг. Да 2021 года беларускія аўдыякнігі можна было набыць толькі на CD-дысках альбо спампаваць бясплатныя кнігі праз knihi.com ды іншыя пляцоўкі. А калі мы памыляемся і гэта не першая кніга - напішыце ў каментарах.

Аўдыякніга «SloMo» - суплет пярэстых (стылістычна і моўна) тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы. Аўтар, як заўжды, аджыгае ды інцярэснічае. Шукае кідкія маркеры для персон і сітуацый. Пазначае паходжанне новых герояў і даследуе тэхнікі беларускага поспеху. Тлумачыць адхіленні і паталогіі. Запрашае да спрэчак і нязгоды. Адбудоўвае прастору крытычнага мыслення – для тых, хто хоча большага і робіць нечаканае. Для тых, хто хоча выбудаваць культурную будучыню.

Набыць і паслухаць кнігу можна па спасылцы.

Таксама раім падпісацца на канал Максіма Жбанкова.