Get Mystery Box with random crypto!

Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з аб | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

Лукашэнкаўцы працягваюць думаць, што рабіць з раёнкамі. Новая ідэя — ствараць медыяхолдынгі па прыкладзе «Мінскай праўды». Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

Калі ў чэрвені Пярцоў заяўляў, што ў раёнках няма крытычных матэрыялаў, то праз два за паловай месяцы міністр адзначыў, што такія тэксты — не самамэта.

«Ніхто не настройвае ісці і капаць, вышукваць нейкую драбнатэмнасць, «смажаныя факты», каб прама ачарніць чыноўнікаў на месцах. Наадварот, узаемадзеянне рэдакцыі і выканаўчай улады, калі начальнік любога аддзела нават не паспрабуе адмовіць. Паступіў сігнал трывогі — лямпачка, бардзюр, дарога, садок, — адразу ж выязджаем туды. Начальнік аддзела ці спецыяліст на месцы кажа, што так, ёсць праблема, але мы заасфальтуем ямку ў гэтым ці наступным месяцы. Усё, нарыў зняты».

Чытайце падрабязнасці тут

без впн