Get Mystery Box with random crypto!

Затрыманая 29 ліпеня ў Віцебску былая карэспандэнтка партала t | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Затрыманая 29 ліпеня ў Віцебску былая карэспандэнтка партала tut.by па рэгіёне Таццяна Мацвеева вызвалена, паведаміў у "Фэйсбуку" яе муж.

"Таццяна дома! Усім дзякуй за падтрымку!" — напісаў у сацсетцы Ігар Мацвееў увечары 31 ліпеня.

Журналістку затрымалі на гарадзкім вакзале. Перад гэтым ёй тэлефанавалі з міліцыі і "прапанавалі прыйсці на размову", зазначалі праваабаронцы.

Пазней "Вясна" паведамляла, што Мацвеевай прад'яўлялі арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) "за аватаркі ў сацсетках".

Журналістку выклікалі ў міліцыю месяц таму. Паводле яе слоў, "прычына была ў тым, што tut.by нядаўна прызналі "экстрэмісцкай арганізацыяй".