Get Mystery Box with random crypto!

#BecauseTheJournalist Журналіст Дзяніс Івашын. 500 дзён за кр | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

#BecauseTheJournalist

Журналіст Дзяніс Івашын. 500 дзён за кратамі

«Новы час» распавядае пра дзейнасць свайго аўтара, выдатнага журналіста і расследвальніка, а таксама пра яго крымінальную справу.

«Адно з апошніх сур'ёзных расследаванняў Дзяніса — «Каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі». У ім Івашын вялося пра выяўленых экс-байцоў «Беркута» на службе ў абароне дыктатуры ў Расіі і Беларусі».

«Ад «суда» над Дзянісам мы нічога не чакаем, я ніколькі не сумняваюся, што яму напішуць 15 гадоў. Бо мне перадавалі, што грамадзянін следчы, таварыш Лаўранчук, казаў, маўляў, 15 гадоў — мала, каб была магчымасць, далі б больш.

Таму ніякага аптымізму ў мяне адносна гэтага няма, проста будзем чакаць, як чарговую горкую пігулку ад дзяржавы. Але мы перажывем, нічога, мы моцныя, мы вытрымаем», — гаворыць мама Дзяніса Івашына.

Цалкам чытайце тут

без впн