Get Mystery Box with random crypto!

Фотавыстава пра пратэст у беларускіх рэгіёнах адкрыецца ў Бела | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

Фотавыстава пра пратэст у беларускіх рэгіёнах адкрыецца ў Беластоку 9 жніўня. Ідзе збор сродкаў

На выставе будуць паказаныя фотаздымкі з Маладзечна, Гродна, Брэста і Ганцавічаў. Арганізатарка і журналістка Зоя Хруцкая ў інтэрв'ю Most media адзначае, што ў планах прадставіць гарады з шасці абласцей Беларусі.

Фатографаў папрасілі саміх абраць здымкі, якія яны лічаць найбольш важнымі, і расказаць іх гісторыю.

— 9 жніўня будзе два гады, калі Беларусь цалкам памянялася. Мне падаецца, не хапае праектаў, якія расказвалі бы пра гэтыя падзеі без канцэнтрацыі на Мінску і на тым, што адбывалася там, — падкрэслівае арганізатарка.

Зоя лічыць, што праца беларускіх журналістаў палягае на тым, каб збіраць сведчанні, па-рознаму іх упакоўваць і працягваць паказваць свету, і крычаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Падрабязней чытайце тут

без впн