Get Mystery Box with random crypto!

«Я ніколі не лічыла, што займаюся прапагандай». Экс-журналістк | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

«Я ніколі не лічыла, што займаюся прапагандай». Экс-журналістка АНТ Казей кажа, што страціла дзіця пасля ўцёкаў ад АМАПу

— Што скажаце пра Пярцова (Цяпер — міністр інфармацыі. — Рэд), прапрацаваўшы столькі гадоў пад яго кіраўніцтвам?

— Гэта чалавек, які для сістэмы падыходзіць ідэальна, які гатовы рабіць усё, што яму скажуць. Такія людзі патрэбныя сістэме. Думаю, ён хацеў гэтую пасаду міністра і вельмі рады ёй.

Але сваіх работнікаў ён не крыўдзіў, намагаўся, каб былі годныя умовы працы: фінансава, сацыяльныя моманты, страхоўкі медыцынскія. Каб памяшканні былі дагледжаныя, пастаянна рабілі рамонты ў кабінетах. У прынцыпе, ён нармальны, нязлобны, проста гатовы аддана выконваць тое, што яму скажа Лукашэнка. Таму, можа, і стаў міністрам.

https://baj.by/be/content/ya-nikoli-ne-lichyla-shto-zaymayusya-prapaganday-eks-zhurnalistka-ant-kazey-kazha-shto