Get Mystery Box with random crypto!

Школа маладых рэфарматараў 2022 Цэнтр новых ідэй пачынае набо | ASTAPENIA

Школа маладых рэфарматараў 2022

Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022. Яна пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня.

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў. Нам дакладна па дарозе, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

Падавайце заяўкі да 15 жніўня. І далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай!

Падрабязнасці тут
Падаць заяўку на Школу маладых рэфарматараў 2022