Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, а вы ўжо азнаёміліся з другім праектам ад Рыгора Астапе | ASTAPENIA

Сябры, а вы ўжо азнаёміліся з другім праектам ад Рыгора Астапені і Паўла Мацукевіча «Ці магчымы нейтралітэт Беларусі?»

Рыгор Астапеня запрашае зрабіць гэта прама зараз:

«Аляксандр Лукашэнка збіраецца выдаліць з Канстытуцыі тэзіс аб тым, што Беларусь збіраецца імкнуцца стаць нейтральнай у знешняй палітыцы. Насамрэч, рэферэндум і Лукашэнка для нас не такія ўжо і важныя.

Што важней, што нейтралітэт з’яўляецца адной з самых галоўных ідэй, якая ёсць у беларускай знешняй палітыцы. Гэта тая ідэя, якая шануецца ў розных частках беларускага палітычнага спектру. Грамадства хоча, каб знешняя палітыка была больш ураўнаважанай: каб Беларусь сябравала і з Захадам, і з Расіяй.

Нягледзячы на нібы папулярнасць беларускага нейтралітэту, колькасць ведаў не такая ўжо і вялікая. І задача нашага даследвання акурат павялічыць колькасць гэтых ведаў».