Get Mystery Box with random crypto!

Данэйка і Крук выпусцілі аналітычны дакумент «Якія рэформы пат | ASTAPENIA

Данэйка і Крук выпусцілі аналітычны дакумент «Якія рэформы патрэбныя Беларусі». Што пра яго думаюць эксперты ЦНІ?

На сайце «Банку ідэй» выйшла публікацыя выканаўчага дырэктара і старшага даследчыка Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC – Паўла Данэйкі і Дзмітрыя Крука адпаведна. Сваймі першымі рэакцыямі пасля прачытання дзеляцца Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў і Генадзь Коршунаў. 

@astapenia: «Пакуль што гэта найважнейшы тэкст пра рэформы ў Беларусі, у якім апісваецца, чаму ранейшыя шаблоны трансфармацыі не пасуюць Беларусі і як у прынцыпе мог бы выглядаць дызайн беларускіх рэформаў».

@radniankou: «Reforms owned by people – трэці падыход, які прапанавалі Зміцер Крук і Павал Данэйка. Гэта рэформы «знізу», з фокусам на дабрабыт і сацыяльныя пытанні, без адзінай генеральнай лініі, але скаардынаваныя па сферах».

@belaruspolls: «...Слушнасць канцэпцыі дэцэнтралізацыі, размеркавання рэформаў, якія мусяць быць аб’яднаныя агульнай каштоўнасна-метадалагічнай рамкай. Падаецца, гэта ці не самы аптымальны падыход для грамадства, якое выбудоўвае новы, гарызантальны тып функцыянавання сацыяльнага як такога».

Чытайце каментарыі экспертаў цалкам
Азнаёміцца з дакументам Паўла Данэйкі і Дзмітрыя Крука пра рэформы можна па спасылцы.