Get Mystery Box with random crypto!

Записали с моим другом подкаст про ябатек - кажется, что вышло | ASTAPENIA

Записали с моим другом подкаст про ябатек - кажется, что вышло интересно. Вот несколько моих цитат оттуда. (В подкасте я говорю по-белорусски, поэтому и здесь они на языке оригинала).

Пра колькасць прыхільнікаў Лукашэнкі

Ябацек у беларускім грамадстве прыкладна 20%. Але насамрэч людзей, якія не давяраюць пратэсту (і яго лідарам), – больш, чым саміх ябацек.

Ёсць так званыя скептыкі, ці абыякавыя людзі, якія не давяраюць ні Лукашэнка, ні пратэсту. Яны не хадзілі на выбары або галасавалі супраць усіх. Такім чынам, абыякавыя і скептыкі, якія складаюць 25% грамадства, служаць “буферам” для ябацек.

Праз гэта мы не маем сітуацыі, у якой 80% – за пратэст, а супраць яго – 20% ябацек. Найбольш верагодна, сілы раскладваюцца наступным чынам: 50-55% – за пратэст, 20-25% – “буфер” і яшчэ 20-25% – гэта ябацькі.

Пра віды прыхільнікаў Лукашэнкі

Яны бываюць розныя: матэрыялісты і каштоўнасныя (калі гэта слова можна ўжываць тут).

Матэрыялісты – людзі сістэмы, фінансава залежныя ад размеркавання сродкаў у сістэме, дзякуючы чаму яны маюць большыя рэсурсы, чым маглі б. Самы просты прыклад – гэта сілавікі. Відавочна, што яны маюць велізарныя сацыяльныя бенефіты ў выглядзе заўчаснага выхаду на досыць высокую пенсію, магчымасці атрымання бясплатных кватэраў і г.д.

Каштоўнасныя ябацькі – людзі якія вераць, свядома ці не. Напрыклад, умоўныя пенсіянеры. Яны сядзяць дома, вераць тэлевізару і хваляць Лукашэнку.

Як мы вызначаем ябацек

Для іх Лукашэнка важнейшы, чым воля народу. Яны лічаць, што Лукашэнка мусіць кіраваць Беларуссю незалежна ад таго, выйграў ён выбары ці не. Выбары для іх – гэта наагул нешта чужое.

Я думаю, што раней у нас было яшчэ памылковае ўяўленне, маўляў, колькасць ябацек імкліва скарачаецца, бо Аляксандр Лукашэнка і яго сістэма паводзяць сябе абсалютна неадэкватна.

Мы тут памыляемся, бо ябацькі ў сваёй большасці лічаць, што прыкладна так і трэба рабіць. Можа быць, некаторыя з іх хацелі б крыху менш жорсткасці, але, на іх думку, “галоўнае – гэта адбіць атаку бчбшнікаў, а там няхай будзе, што будзе”.

Безумоўна, яны кіруюцца тым, што кажа ім прапаганда, хоць і не ва ўсім. Напрыклад, яны вельмі негатыўна зараджаныя на бел-чырвона-белы сцяг.

Пра сацдэм “бастыёну Лукашэнкі”

Паводле нашага даследавання, сярод ябацек працэнт жанчын і мужчын складае 60 % і 40 %, адпаведна.

Паводле ўзросту ябацькі – самы сталы сегмент беларускага грамадства. Часта яны маюць сярэдне-спецыяльную адукацыю. Хіба нікога не здзівіць, што лакальна іх найменш у Менску. Яны жывуць пераважна ў меншых гарадах. З сацсетак яны аддаюць перавагу “Аднакласнікам”.

Тыповы вобраз ябацькі – жанчына-пенсіянерка з сярэдне-спецыяльнай адукацыяй, якая жыве ў невялікім горадзе накшталт Слуцка.

Ці можна пераканаць ябацек

Многія прыхільнікі Лукашэнкі маюць у сваіх поглядах шчыліну ў тое, што мы маглі б назваць адэкватным светам. Шмат хто з іх мае нешта ў светапоглядзе, што ідзе насустрач пратэсту. Гэта могуць быць розныя рэчы.

Хтосьці думае, што сілавікі ўсё ж перастараліся, што ўсё ж трэба рабіць нейкія значныя саступкі пратэсту. Хтосьці не ўспрымае Усебеларускі народны сход. Пры адказе на пытанне “наколькі звычайны чалавек абаронены ад самавольства дзяржавы?” некаторыя з ябацек прызналі, што звычайны чалавек сапраўды не абаронены.

Мы пабачылі, што ёсць аргументы, якія могуць уплываць на ябацек. Пытанне толькі ў тым, што рашэнні мусяць быць больш кастамізаваныя: нельга зрабіць адно адукацыйнае відэа, якое адкрые ўсім ябацькам Беларусь па-іншаму.

З імі трэба працаваць больш вытанчана, стараючыся зразумець псіхалогію кожнага асобнага прыхільніка Лукашэнкі, даследуючы прымальнае і непрымальнае для іх.

Иван рассказывал тоже много интересного, так что очень рекомендую.