Get Mystery Box with random crypto!

Твая скурка мягенькая, што я не кранаў Ад дня свайго нараджэнь | асабістая крынічка)))

Твая скурка мягенькая, што я не кранаў
Ад дня свайго нараджэньня...
Валасінкі, твой пах,
Цеплыня, твае вочы –
Я згубіў гэта назаўсёды,
Матуля...

Я пакінуты,
Але ўсьміхаюся.
Ты жа знаеш,
Люблю.
Абдымі, падары,
Я прашу цябе просам,
Мамачка, я
Не калючы, чаму ж
Кажны раз я
Веру табе,
Што чырвань ліецца
З ручак ласкавых,
Нязнаных мною ніколі...

Не скажу наўпрост я
Ніколі,
Тэж знаеш...
Няма сэнсу.
Толькі зноўку цябе турбаваць...
Зьберагу я цябе,
Толькі б ты не крычала, і
Глыбей захаваю дзіцячы свой
Боль.