Get Mystery Box with random crypto!

Няважна, які цяпер час, Што здараецца ў сьвеце і дзе. Усе плян | асабістая крынічка)))

Няважна, які цяпер час,
Што здараецца ў сьвеце і дзе.
Усе плянэткамі сталі ў раз,
Без санечнай сыстэмы.

Паасобку, як раней, блукаюць,
Не зьмяніліся ані на чуць,
І дагэтуль тае зоркі шукаюць,
Усё лятаюць, лятаюць, лятаюць...

Яны ўсе – чужынцы,
Ніхто ім ня рады,
Ім не даруюць за волю.
Іх ці перакрышаць,
Ці пераплавяць,
Ці кінуць на выпрабу долі,

Далей каб бадзяжылі ў касьмічныя далі
Й шукалі, шукалі, шукалі,
Шукалі.

За імі сачыць будуць Альха Цэнтаўра,
Проксіма,
Таўры,
Апсілан
І Ўасп.

Прытулку ня будзе.
Ствараць зорку самы

Мы будзем,
Плянэткі-сябры.