Get Mystery Box with random crypto!

У гэтую нядзелю 24 ліпеня а 14:00 запрашаем на экскурсію па Ло | Арт Вандроўня

У гэтую нядзелю 24 ліпеня а 14:00 запрашаем на экскурсію па Лошыцкім парку - адным з самых прыгожых і гістарычна насычаных куточкаў Мінска. Экскурсію вядзе Святлана Грышкевіч.

За цьмянай даллю Лошыцкіх алей вы даведаецеся пра:
⁃ Гісторыю вялікага парка і яго сядзібы праз стагоддзі;
⁃ Легенды, якімі дыхаюць гэтыя мясціны;
⁃ Князёў, злодзеяў, шпіёнаў і няшчаснае каханне;
⁃ Паходжанне смачных яблыкаў;
⁃ І шмат іншага!

Бярыце зручны абутак, вадзічку і добры настрой

Сустракаемся ля ўваходу у парк з боку прыпынка "Камвольны камбінат"
Працягласць ~ 2 гадзіны

Па сваім жаданні і магчымасцям, напрыканцы экскурсій вы можаце аддзячыць Набліжэнню.

Запіс не вядзецца, проста прыходзьце.

Далучайцеся і запрашайце сяброў

Да сустрэчы! З падтрымкай, Набліжэнне