Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 23 ліпеня Арт Вандроўня запрашае Вас у аўтарск | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 23 ліпеня Арт Вандроўня запрашае Вас у аўтарскую вандроўку "Кобрын Траўгута. На Княжую гару за Божым дарам" з экскурсаводкай Таццянай Хамянковай, ураджэнкай Кобрына.

Запіс ды больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/xHJz36tUfEXVpCyu9

Маршрут вандроўкі: Менск - Кобрын - аграсядзіба "Княжая гара" (Ляхчыцы) - Хабовічы - скансэн "Божы дар"(Ляскова) - Буховічы - Яромічы - Менск

З савецкіх часоў Кобрын асацыяваўся з імем расейскага палкаводца Суворава, што між іншага жорстка падаўляў паўстанне Касцюшкі, але мы адкрыем для сябе іншы Кобрын - уласна Касцюшкаў, РамуальдаТраўгута і брата Адама Міцкевіча Аляксандра.

У падарожжы нас будзе суправаджаць Юрый Барысюк - гісторык, кобрынскі краязнаўца, аўтар кнігі "Рамуальд Траўгут - рыцар зямлі Палескай". Мы наведаем ягоную аграсядзібу ды некалькі іншых цікавых мясцінак у наваколлі Кобрына з цэрквамі ды нават з мясцовым скансэнам і з шыкоўным музеем Траўгута.