Get Mystery Box with random crypto!

ИнфорМашКА Выстава жывапісу Валерыя Таўкачова 14 верасня 2 | Арт-Прогулки

ИнфорМашКА

Выстава жывапісу Валерыя Таўкачова

14 верасня 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбылося адкрыццё выставы жывапісу Валерыя Таўкачова “Простыя рэчы”. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 25 работ: нацюрморты і пейзажы, створаныя ў перыяд з 2010 па 2022 год.

Валерый Віктаравіч Таўкачоў нарадзіўся ў горадзе Салігорску ў 1966 годзе. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава. З 1988 года удзельнік мастацкіх выстаў. Работы знаходзяцца ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь і прыватных калекцыях як у Беларусі, так і за мяжой. Дата заканчэння работы выставы не пазначана, але, думаю, яшчэ пару тыдняў есць, каб пайсці пагуляць туды
#галереяЩемелева #выставка