Get Mystery Box with random crypto!

На жаль, для таго, каб пахерыць патэнцыйна карысны і цікавы бе | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

На жаль, для таго, каб пахерыць патэнцыйна карысны і цікавы беларусацэнтрычны праект, не абавязкова патрабуецца ўмяшальніцтва знешніх сілаў.

Літаратурны партал на базе "Пампедыі" быў створаны ў пачатку кастрычніка, то бок 2,5 месяца таму. За гэты перыяд мы двойчы запускалі рэкламу ВК і на ФБ, якая ў сукупнасці ахапіла дзясяткі тысяч чалавек. Акрамя таго, мы заўсёды заклікалі распаўсюджваць інфармацыю любымі іншымі сродкамі.

Тым не менш за дадзены час на літаратурным партале з'явілася ўсяго 10 артыкулаў (некаторыя напісаны аднымі і тымі ж аўтарамі, то бок актыўных удзельнікаў — лічаныя адзінкі). Аднак большае непаразуменне выклікае практычна поўная адсутнасць зваротнай сувязі — мы амаль не атрымліваем заўваг, прапаноў; няма ніякіх абмеркаванняў.

Мы размумеем, што адны і тыя ж аўтары не могуць стабільна генерыраваць новыя тэксты, але тут (датычна менавіта літаратурнага партала) паўстаюць такія пытанні:
1) Колькі чалавек агулам тэарэтычна маглі б пісаць агляды на сучасную беларускую літатуру? Ці ёсць хаця б 500 на ўсю краіну?
2) Колькі з іх ведаюць пра існаванне нашага партала?
3) Па якіх прычынах тыя, хто ведаюць пра партал, адмаўляюцца пісаць агляды? Не бачаць сэнсу, лянуюцца, не хочуць рабіць гэта бясплатна?

У любым выпадку сітуацыя вельмі сумная