Get Mystery Box with random crypto!

У канцы сакавіка 2022 года скончыцца тэрмін аплаты сайта, і бе | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

У канцы сакавіка 2022 года скончыцца тэрмін аплаты сайта, і без наступнай аплаты ён будзе ліквідаваны.
У мінулыя гады нам рабілі данаты на ўтрыманне "Пампедыі", але існаванне сайта без новых артыкулаў і ўвагі чытачоў не мае сэнсу.

Мы паспрабавалі ажывіць сайт, стварыўшы на базе "Пампедыі" літаратурны партал (https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал), але апошнім часам новыя артыкулы там таксама не з'яўляюцца.

У такіх умовах мы не будзем працягваць работу сайта. Аднак, пакуль яшчэ ёсць час, можна запусціць новую рэкламу ў сацыяльных сетках і паспрабаваць прыцягнуць аўтараў і чытачоў іншымі сродкамі. Зрэшты, мы шматкроць рабілі адпаведныя заклікі, але ўсім памяркоўна.

Увогуле, задача-максімум — зрабіць сайт максімальна аўтаномным, каб новыя атыкулы ствараліся і рэдагаваліся без удзелу адміна (як Вікіпедыя, Лурк і інш.), але зацікаўленых людзей надзвычай мала.

Ахвяраваць грошай на новую рэкламу можна праз картку: 5578 8433 8002 2347 (08/22)