Get Mystery Box with random crypto!

Мы сочым за каментарыямі пад нашымі агітацыйнымі пастамі і хоч | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Мы сочым за каментарыямі пад нашымі агітацыйнымі пастамі і хочам адказаць адразу на некалькі з іх.

Галоўнае: мы не заклікаем чытаць кнігі.

Сэнс у тым, каб данесці да людзей, якія іх і так чытаюць, інфармацыю пра наш літаратурны партал і запрасіць далучыцца.

Чытачы сучаснай беларускай літаратуры існуюць і без нас. А мы проста хочам, каб яны зрабілі кароткія пераказы прачытаных твораў і падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Адпаведна, усе разважанні наконт значнасці такой дзейнасці, ролі мастацкай літаратуры ў сучасным грамадстве, якасці сучаснай беларускай літаратуры і г.д. не маюць ніякага сэнсу. Проста цяпер некаторыя людзі чытаюць толькі для сябе, а могуць рабіць гэта з карысцю для іншых.

У чым інтарэс такіх чытачоў? У самавыражэнні і магчымасці пачытаць чужыя агляды. Звычайна людзі дзеляцца ўражаннямі пра фільмы і кнігі без матэрыяльнай карысці. А калі чытачы беларускай літаратуры большыя снобы, чым рэцыпіенты замежнай мастацкай культуры — гэта бяда.

Відаць, сучасную беларускую літаратуру сапраўды чытае пара соцень людзей на ўсю краіну. І яны маюць магчымасць прынамсі азнаёміць многіх людзей з творамі сучасных беларускіх аўтараў, увесці іх у адносна шырокі дыскурс. Гэта сапраўды вялікая справа, якая будзе карыснай для грамадства. Аднак калі такім чытачам проста лень пераказаць кнігу, тут ужо нічога не зробіш. І практыка сведчыць менавіта пра тое, што пры адсутнасці агульных звестак пра твор большасць людзей не стане самастойна чытаць арыгінал (бо гэта кот у мяшку), а проста згубіць цікаўнасць.
___________
Калі вы лічыце праект цікавым, але не можаце дапамагчы стварэннем агляду:
1) Дапамажыце распаўсюдзіць звесткі сярод мэтавай аўдыторыі.
Пост ВК: https://vk.com/pampedia?w=wall-203171612_56
На ФБ: https://www.facebook.com/amotakitreba/posts/4752637984768310
Непасрэдна літаратурны партал: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал

2) Дапамажыце капейчынай, каб прынамсі скараціць нашыя выдаткі на рэкламу: картка 5578 8433 8002 2347 (08/22) (калі што: за месяц мы атрымалі ўсяго адзін данат на 20 рублёў)