Get Mystery Box with random crypto!

Учора завяршылася прасоўванне нашага агітацыйнага запісу на Фэ | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Учора завяршылася прасоўванне нашага агітацыйнага запісу на Фэйсбуку, статыстыка: ахоп -- 5745, узаемадзеянне -- 743, рэакцыя -- 661, клікі па спасылцы -- 25, рэпосты -- 9 (аналагічныя звесткі з ВК ёсць вышэй на сцяне).

З улікам падаткаў там рэклама каштавала 30 рублёў — сума не вельмі значная, але і эфектыўнасць адпаведная.

За тыдзень мы атрымалі два агляды, яшчэ некалькі чалавек выказалі намер напісаць тэксты.

Акрамя таго, пакрысе збіраецца база рэцэнзій і водгукаў — ужо можна рабіць кампіляцыі, але для нашага праекту патрабуюцца ў першую чаргу кароткія пераказы зместу.

І вось тут паўстае парадаксальная праблема: здавалася б, пераказаць прачытаную кнігу нашмат прасцей, чым напісаць на яе рэцэнзію або крытычны артыкул, аднак умоўная крытыка ў інтэрнэце ёсць, а пераказаў бракуе. Зразумела, што агляд са спойлерамі не заўжды дарэчны, але цяпер мы заклікаем стварыць адмысловы праект — а падтрымкі ўсё адно няма, нягледзячы на запатрабаванасць такога кантэнту.

Дарэчы, калі мы наўпрост звярталіся ў асобныя калялітаратурныя суполкі з просьбай зрабіць рэпост нашага агітацыйнага запісу, нам неаднойчы адмаўлялі па дзіўных ці проста незразумелых прычынах. Напрыклад, камусьці ілюстрацыя не спадабалася (што?), хтосьці проста праігнараваў.

Чым гэта тлумачыцца? Снабізм? Адчуванне ўласнай элітарнасці? Жаба душыць падтрымаць чужы праект?

Пры гэтым з матэрыяльнага пункту гледжання праект стратны.

Іншая незразумелая рэч: падчас рэкламнай кампаніі ў наш паблік ВК уступілі больш за 40 чалавек (агулам — больш за 120), якія пры гэтым не праяўляюць ніякай актыўнасці, хоць, здаецца, і не боты. Напрыклад, у апытанцы паўдзельнічалі ўсяго 8.

Карацей, мы яшчэ раз просім вас паспрыяць адраснаму прасоўванню нашай ідэі: дашліце пост
https://www.facebook.com/amotakitreba/posts/4699159530116156
або https://www.facebook.com/amotakitreba/posts/4713529658679143

ВК: https://vk.com/wall-203171612_19 або https://vk.com/wall-203171612_34
аматарам сучаснай беларускай літаратуры або тэматычным суполкам. Калі вы чатаеце самі — напішыце кароткі пераказ прачытанай кнігі і дашліце на адрас: admin@pampedia.by

Закінуць грошай на аўтаматычную рэкламу: карта 5578 8433 8002 2347